БХД супраць КДБ (фота)
Разам з сябрам аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Канстанцінам Жукоўскім па Буда-Кашалёўскай выбарчай акрузе вылучаецца яшчэ 3 чалавекі. Кандыдатам ад улады ідзе дзеячы дэпутат ПП Уладзімір Кужанаў, які раней займаў пасаду прадстаўніка беларускага КДБ ва Украіне.
Па словах сябраў Ініцыятыўнай групы Жукоўскага, збор подпісаў ідзе досыць складана.
– Людзі не вераць не ў што. Сваю злобу на ўладу яны часцяком выліваюць на сябраў ініцыятыўнай групы. Прэтэндэнты ад улады ўводзяць у зман выбаршчыкаў, кажучы ім, што падпісвацца можна толькі за аднаго чалавека. Многія на гэтай падставе адмаўляюцца ставіць свой подпіс у падтрымку дэмакратычнага кандыдата. Людзям кажуць, што па хатах ходзяць і збіраюць пашпартныя дадзеныя махляры. У аднаго сябра ініцыятыўнай групы міліцыянт забіраў лісты з подпісамі і пасведчанне, каб спраўдзіць ці не фальшывае яно. На прадпрыемствах збіраюць подпісы за прэтэндэнта ад улады. Подпіс прымушаюць даваць, нават калі ў чалавека няма пашпарту, – кажа сябра ініцыятыўнай групы актывіста Зміцер Кутасаў.
На сябраў ініцыятыўных груп незалежных кандыдатаў робіцца ціск. Калі сябры групы Жукоўскага не паддаліся на пагрозы, дык палова ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ад Еўрапейскай кааліцыі Віктара Канцэвенка мусіла адмовіцца ад збору подпісаў. Людзям на працы пагражаюць непадаўжэннем кантракту, выклікаюць на гутаркі ў КДБ.
Тым не менш, прэтэндэнт упэўнены, што неабходная тысяча подпісаў будзе сабраная. Зараз у актыве Жукоўскага каля 800 подпісаў.

Усе навіны



