English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Палешукі не вераць уладам (фота)

09/08/08

Аляксандр Мілінкевіч наведаў вёску Козенкі Мазырскага раёна. Лідэр Руху “За Свабоду”  прыняў удзел у зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў дэпутаты па Палескай выбарчай акрузе прэтэндэнта ад дэмсілаў Мікалая Гаўрыленкі.

 

Па словах прэтэндэнта, які вылучаецца па сельскай выбарчай акрузе, збор подпісаў вельмі ўскладняецца тым, што выбарцы ў большасці вяскоўцы, якія не пражываюць кампактна. “За кожным выбаршчыкам трэба прабегчы з 10 кіламетраў, каб ён аддаў свой подпіс”, – кажа Гаўрыленка. Па словах вылучэнца, людзі вельмі неахвотна падпісваюцца, бо “ня вераць ніякім уладам”.

 

Зараз у актыве Мікалая Гаўрыленкі 240 подпісаў.

 

 

 


Усе навіны