Той, хто аддае свой здабытак, рана ці позна будзе танчыць пад тое, што яму граюць на балалайцы - Ю.Еханураў
14/01/06
У інтэрв'ю тэлекампаніі "5 канал" (г.Кіеў) в.а. прэм'ер-міністра Украіны Юрый Еханураў заявіў:
- Беларусь, у адрозненнi ад Украіны, здала трубу, і цяпер "Белтрансгаз" не з'яўляецца іх уласнасцю. Адсюль і такія нізкія цэны на газ для Беларусі. А мы трубу не аддамо. Той, хто аддае свой здабытак, рана ці позна будзе танчыць пад тое, што яму граюць на балалайцы.
Адзначым, што украінскія СМІ друкуюць інфармацыю пра тое, што на базе "Белтрансгаза" ўжо створана газатранспартнае прадпрыемства, доля расійскага ААТ "Газпром" у якім складае 51%, доля беларускага ўрада - 49%.
Усе навіны


