Ціск на сябра акруговай камісіі
14/08/08
Сябру акруговай выбарчай камісіі, актывісту Руху “За Свабоду” Юрасю Меляшкевічу патэлефанавалі сёння з Маскоўскага РАУС Мінска з просьбай прыйсці ў аддзяленне крымінальнага вышуку.
Супрацоўнікі РАУС паведамілі, што выклікаюць Юрася наконт сустрэчы мінчан з Аляксандрам Мілінкевічам, якая мелася адбыцца 24 красавіка 2008 года ў мікрараёне Малінаўка.
- Я расцэньваю гэты выклік як знак таго, што сустрэчы Мілінкевіча праходзяць эфектыўна, - адзначыў Юрась Меляшкевіч. – Аднак тут можна казаць таксама і пра пачатак ціску ўладаў на сябраў акруговых выбарчых камісій.
Усе навіны



