English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Аляксандр Мілінкевіч знаходзіцца сёння ў горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці

14/01/06

Адзіны прэтэндэнт ад дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з жыхарамі Глыбокага на мясцовым рынку "Верас".  Акрамя гэтага палітык даў інтэрв'ю ў рэдакцыі незалежнай газеты "Вольнае Глыбокае". Таксама ў парадку дня перамовы з актывістамі глыбоцкага раённага штаба. Аляксандр Мілінкевіч плануе сёння правесці шэраг іншых сустрэч.

У Глыбокім і Глыбоцкім раёне працуюць 2 ініцыятыўныя групы: Аляксандра Мілінкевіча і цяперашняга кіраўніка дзяржавы. Глыбокае стала дзевятнаццатым населеным пунктам Беларусі з шэрагу тых, якія наведаў адзіны прэтэндэнт ад 11 лістапада.


Усе навіны