English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

У гасцях у Белакоза (фота)

18/08/08

Актывісты Руху «За Свабоду» праведалі знанага беларускага краязнаўца Алеся Белакоза. У верасні спадару Алесю будзе 80.


Свой юбілей стваральнік літаратурна-краязнаўчага музея ў Гудзевічах Алесь Белакоз адзначыць 11 верасня 2008 года. Баранавіцкія прыхільнікі руху “За свабоду” разам з іншымі прадстаўнікамі баранавіцкай грамадскасці наведалі Гудзевічы, каб пазнаёміцца з музеем і павіншаваць славутага патрыёта Бацькаўшчыны.


– Па дарозе ў Гудзевічы мы наведалі слаўную Сынкавіцкую царкву абарончага тыпу 15 ст. Пасля падарожнікі наведалі мястэчка Зэльву, дзе ўсклалі кветкі ля помніка Ларысы Геніюш, – адзначае актывіст Руху “За Свабоду” Віктар Сырыца.


Па словах актывіста Руху, усім удзельнікам летняй вандроўкі вельмі спадабаўся Гудзевіцкі дзяржаўны краязнаўчы музей, які створаны з вялікай любоўю і пашанай да беларускай культуры, мовы і гісторыі. Прадстаўнікі баранавіцкай грамадскасці былі вельмі ўражаны жыццёвым аптымізмам і шчырым гумарам Алеся Белакоза.

 

 

 

 


Усе навіны