Супрацоўнікі сацыяльных службаў вымагаюць у выбаршыкаў подпісы ў падтрымку Лукашэнкі
Наступны выпадак адбыўся з Таццянай Калышавай, якая пражывае па адрасе: г.Мінск, вул.Усходняя, д.22, корп.1, кв.39. 13 студзеня каля 12 гадзіны супрацоўніца паштовага аддзялення сувязі №13 прынесла бацьку Таццяны Колышавай 91-гадоваму Уладзіміру Іосіфавічу пенсію, Перад тым, як аддаць грошы, паштальёнка папрасіла падпісацца за вылучэнне Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты. Таццяна Колышава запытала ў паштальёнкі, ці з’яўляецца яна сябрам ініцыятыўнай групы Лукашэнкі. Жанчына адказала, што кожнаму паштальёну загадалі сабраць па пяць аркушоў подпісаў (на кожным аркушы можа падпісацца 18 чалавек) за дзеючага прэзідэнта. Яна паскардзілася, што адзін аркуш ужо запоўніла, а дзе набраць подпісаў яшчэ на чатыры аркушы, не ведае. Пагэтаму і просіць дапамагчы.
Зараз юрыдычная служба Штаба адзінага прэтэндэнта рыхтуе па дадзеных фактах адпаведныя заявы ў дзяржаўныя органы, якія павінны кантраляваць выкананне службовымі асобамі палажэнняў Выбарчага кодэксу Беларусі.
Усе навіны


