Не далі здаць подпісы
18 жніўня сябра аргкамітэта па стварэнню БХД Аляксей Александровіч быў затрыманы міліцыяй, што пазбавіла яго магчымасці падаць дакументы на рэгістрацыю кандыдатам ў дэпутаты.
Прэтэндэнт у кандыдаты па 23-й Лепельскай акрузе Аляксей Александровіч быў затрыманы падчас сустрэчы з сябрамі сваёй ініцыятыўнай групы, калі збіраў неабходныя дакументы для падачы на рэгістрацыю.
Затрыманне праводзіў начальнік крымінальнага вышуку Лепеля А. Гвошчэнка. Аляксея Александровіча прымусова адвезлі ў РАУС, дзе трымалі да восьмай гадзіны вечара.
– Па ўсім відаць, што міліцыя адмыслова цягнула час, каб тэрмін падачы дакументаў на рэгістрацыю скончыўся, – мяркуе Аляксей.
На думку вылучэнца ад БХД, дзеянні сілавых структураў выкліканы тым, што беларускія ўлады бачаць пагрозу для сябе з боку палітыкаў новай фармацыі з хрысціянскімі і дэмакратычнымі каштоўнасцямі.
Нагадаем, прэтэндэнта ў кандыдаты ад дэмакратычных сілаў Аляксея Александровіча падтрымаў Аляксандр Мілінкевіч. Лідэр Руху “За Свабоду” дапамагаў збіраць подпісы маладому палітыку ў Лепелі 7 жніўня.
Паводле прэс-службы аргкамітэту па стварэнні БХД
Усе навіны


