English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Не далі здаць подпісы

19/08/08

18 жніўня сябра аргкамітэта па стварэнню БХД Аляксей Александровіч быў затрыманы міліцыяй, што пазбавіла яго магчымасці падаць дакументы на рэгістрацыю кандыдатам ў дэпутаты.


Прэтэндэнт у кандыдаты па 23-й Лепельскай акрузе Аляксей Александровіч быў затрыманы падчас сустрэчы з сябрамі сваёй ініцыятыўнай групы, калі збіраў неабходныя дакументы для падачы на рэгістрацыю.


Затрыманне праводзіў начальнік крымінальнага вышуку Лепеля А. Гвошчэнка. Аляксея  Александровіча прымусова адвезлі ў РАУС, дзе  трымалі да восьмай гадзіны вечара.


– Па ўсім відаць, што міліцыя  адмыслова цягнула час, каб тэрмін падачы дакументаў на рэгістрацыю скончыўся, – мяркуе Аляксей.


На думку вылучэнца ад БХД,  дзеянні сілавых структураў выкліканы тым, што беларускія ўлады бачаць пагрозу для сябе з боку палітыкаў новай фармацыі з хрысціянскімі і дэмакратычнымі каштоўнасцямі.


Нагадаем, прэтэндэнта ў кандыдаты ад дэмакратычных сілаў Аляксея Александровіча падтрымаў Аляксандр Мілінкевіч. Лідэр Руху “За Свабоду” дапамагаў збіраць подпісы маладому палітыку ў Лепелі 7 жніўня.


Паводле прэс-службы аргкамітэту па стварэнні БХД


Усе навіны