English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Мілінкевіч: Мы павінны дамагацца поўнага спынення палітычных рэпрэсій

20/08/08

Лідэр Руху “За Свабоду” каментуе вызваленне Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма.

 

- Усе сумленныя людзі павінны быць рады вызваленню Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча. Гэты крок улады паказвае, што справядлівасць перамагае. Гэта найлепшы доказ скептыкам, што палітыка дыялогу можа прыносіць канкрэтныя вынікі, - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч, каментуючы вызваленне палітвязняў. – Аднак мы павінны дамагацца поўнага спынення палітычных рэпрэсій.

 

Нагадаем, сёння былі вызвалены з турмы Сяргей Парсюкевіч і Андрэй Кім.

 

Віцебскі прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч быў асуджаны на 2,5 гады. Яго абвінавацілі ў тым, што ён нібыта збіў ахоўніка мінскага ізалятара на Акрэсціна, калі адбываў пакаранне за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў. Моладзевага актывіста Андрэя Кіма таксама пакаралі за акцыі ІП, абвінаваціўшы ў “збіцці” даішніка. Яго прыгаварылі да 1,5 года.


Усе навіны