Слуханні па скарзе Меха перанесены
21/08/08
Суддзя дадаткова запатрабаваў дакументы з акруговай выбарчай камісіі. Разгляд справы працягнецца 22 жніўня а 9 гадзіне.
– Учора пра перанос разгляду справы хадайнічала пракурор, каб мець дадатковы час для азнаямлення з дакументамі. Сёння суддзя Аляксандр Бабаскін прыняў рашэнне запатрабаваць дадатковыя звесткі з Кобрынскай акруговай выбарчай камісіі, – распавядае Аляксандр Мех.
На думку актывіста, суд звярнуў увагу на палітычны аспект справы, звязаны з удзелам Аляксандра Меха ў выбарчай кампаніі.
Усе навіны



