English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Дэмакратычныя палітыкі сустрэнуцца з прадстаўніком Дзяржсакратарыята ЗША

21/08/08

Лідэры апазіцыі 22 жніўня абмяркуюць з намеснікам памочніка дзяржсакратара Злучаных штатаў Дэвідам Мэркелем вызваленне палітвязняў і хаду выбарчай кампаніі.


– На сустрэчы плануецца абмеркаваць два блокі пытанняў. Першы – гэта вызваленне палітвязняў. Гэта вельмі пазітыўны крок беларускіх уладаў, які здольны адпаведна паўплываць на палітычную атмасферу ў краіне. Рэакцыя на яго Злучаных штатаў і міжнароднай супольнасці мусіць быць адпаведная. Я лічу, што ў значнай меры на такое рашэнне беларускага кіраўніцтва паўплывала прынцыповая, цвёрдая пазіцыя ЗША адносна палітзняволеных, – лічыць запрошаны на сустрэчу з  Дэвідам Мэркелем намеснік Руху “За Свабоду” Віктар Карнеенка.


Але крокі, якія робіць афіцыйная Беларусь насустрач патрабаванням дэмакратычных краінаў, пакуль што не сведчаць пра намеры зрабіць выбары свабоднымі і дэмакратычнымі, і казаць пра іх легітымізацыю, на думку Віктара Карнеенкі, не выпадае. Другі блок пытанняў, які будзе абмяркоўвацца з Дэвідам Мэркелем, звязаны з хадой выбарчай кампаніі.


Усе навіны