English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Жыхарам Чыжоўкі раздалі “Народную Волю” (фота)

24/08/08

Ініцыятарам акцыі стаў вылучэнец ў кандыдаты ў дэпутаты па Аўтазаводскай выбарчай акрузе Мікіта Красноў

 

Дэмакратычны прэтэндент у кандыдаты, якога падтрымлівае лідэр Руху “за Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч,  разам з трыма сябрамі сваёй ініцыятыўнай групы раздаў сваім выбаршчыкам № 125-126 газеты “Народная Воля”. Распаўсюд газеты ладзіўся на Чыжоўскім рынку, што каля кіно “Дружба”. Людзі ахвотна прымалі газеты і шчыра дзякавалі за такую ініцыятыву.

 

– Такія паняцці, як Свабода і Праўда, з’яўляюцца ключавымі ў маёй выбарчай кампаніі. Таму я вырашыў распаўсюдзіць сярод сваіх выбаршчыкаў некалькі стосаў незалежнай газеты, – кажа Мікіта Красноў.

 

Нагадаем, лідэр Руху “За Свабоду” удзельнічаў у пікеце Мікіты Краснова, які ладзіўся каля Чыжоўскага рынку 10 жніўня.

 

 

 

 


Усе навіны