English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Без таямніц пра нямецкую акупацыю

26/08/08

Актывісты Руху “За Свабоду” з Гродна запрашаюць 28 жніўня на сустрэчу з аўтарамі новага нумару часопіса Arche.

 

Нумар Arche прысвечаны таму перыяду гісторыі, калі Беларусь апынулася пад нямецкай акупацыяй. Аўтары нумару – пераважна жыдоўскія і нямецкія гісторыкі, якія ўпершыню друкуюцца ў беларускім выданні. Сярод іншых выклікаюць зацікаўленасць тэмы, якія падымаюць аўтары часопіса: Мінск пад нямецкай акупацыяй; Чырвоная армія на Беларусі: новы погляд на аперацыю "Баграціён". Нумар прысвечаны падзеям, з’явам і постацям, інфармацыю пра якіх не знойдзеш у афіцыйных падручніках. Новы нумар часопіса змяшчае 400 красамоўных фотаздымкаў, 60 прапагандысцкіх каляровых плакатаў часоў акупацыі Беларусі.

 

– Мы запрасілі ў Гродна галоўнага рэдактара Arche Валера Булгакава, мінскіх гісторыкаў Алеся Пашкевіча і Уладзіміра Ляхоўскага. Удзел у прэзентацыі возьме таксама гарадзенскі журналіст і даследчык падзей другой сусветнай вайны на Гарадзеншчыне Андрэй Пачобут, – кажа актывіст Руху “За Свабоду” Павал Мажэйка.

 

Пачатак прэзентацыі новага нумару Arche: чацвер, 28 жніўня, 18.30 па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага 48а-44. Уваход вольны.


Усе навіны