English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Дамова аб СПА з Расіяй – пагроза нацыянальнай бяспецы

26/08/08

Лідэр Руху “За Свабоду” А.Мілінкевіч мяркуе, што заключэнне дамовы аб стварэнні агульнай сістэмы супрацьпаветранай абароны з Расіяй супярэчыць нейтральнаму статусу Беларусі і пераўтварае Беларусь у “франтавую зону”.

 

Знаходжанне замежных ваенных аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі супярэчыць нейтральнаму статусу нашай краіны. Заключэнне дамовы аб стварэнні агульнай сістэмы супрацьпаветранай абароны з Расіяй пераўтварае Беларусь у “франтавую зону”, у пляцоўку для гульняў расійскіх ваенных.

 

Беларусь не мае тэрытарыяльных супярэчнасцяў з суседзямі, у нашым нацыянальным інтарэсе – сябраваць з усімі краінамі рэгіёну.

 

Відавочна, што за падпісанне такой дамовы Расія надалей будзе падтрымліваць пануючы беларускі рэжым. Для Беларусі гэта азначае адсоўванне рэформаў эканамічнай і палітычнай сістэмы, а таксама пагрозу новага крызісу ў адносінах з заходнімі суседзямі.

 

Беларусь павінна быць пляцоўкай для супрацоўніцтва Захаду і Расіі, а не лініяй супрацьстаяння.


Усе навіны