English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Улады адкрыта дэманструюць, што Аляксандр Мілінкевіч з’яўляецца адзіным рэальным канкурэнтам сённяшняга кіраўніка дзяржавы

13/01/06

Падчас усіх паездак па Віцебшчыне за Аляксандрам Мілінкевічам неадступна следуюць машыны з зацемненымі шыбамі. Міліцыянты і людзі ў цывільным прысутнічаюць на кожнай публічнай сустрэчы адзінага прэтэндэнта. У прыватнасці, размова Аляксандра Мілінкевіча са студэнтамі Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя Пятра Машэрава здымалася на відэакамеру.

Аляксандр Мілінкевіч падкрэслівае, што адсочванне яму не перашкаджае: “Улада імкнецца зламаць нас і нашых прыхільнікаў псіхалагічна. За намі вядзецца татальнае сачэнне. Нашы сустрэчы здымаюцца на відэакамеры, за намі следуюць невядомыя машыны і сочаць невядомыя людзі - цэлая махіна, скіраваная толькі на тое, каб перашкодзіць нашай працы. Мы здавацца не збіраемся. Праўда на нашым баку. Дробныя гадасці ўлады нам не перашкодзяць”.


Усе навіны