Не зарэгістравалі Зміцера Кухлея
Дэмакратычнага актывіста Зміцера Кухлея не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Асноўная прычына – несапраўдныя подпісы.
У дачыненні да Зміцера Кухлея акруговая камісія Мастоўскай выбарчай акругі № 56 вынесла рашэнне, паводле якога ён не зарэгістраваны кандыдатам у дэпутуты Палаты прадстаўнікоў у сувязі з тым, што больш за 15 адсоткаў подпісаў выбаршчыкаў прызнаныя несапраўднымі.
- Я лічу, што намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Васіль Сцяпура, які балатуецца па гэтай жа акрузе, проста спужаўся, - выказвае сваё меркаванне кіраўнік выбарчага штаба Зміцера Кухлея Алесь Зарэмбюк. – Улады баяцца ўдзелу Зміцера ў выбарчай кампаніі , таму што жыхары акругі ніколі не прагаласуюць за чыноўніка такога вялікага ранга. Вельмі зменшыўся давер да ўладаў у параўнанні з папярэдняй парламенцкай кампаніяй.
Зміцер Кухлей мае намер абскардзіць рашэнне ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Усе навіны


