Аляксандр Мілінкевіч: мы будзем змагацца за кожнага чалавека, пакрыўджанага ўладай
На сустрэчы з кіраўніцтвам выбарчай камісіі Кастрычніцкага і Першамайскага раёнаў горада Віцебска адзіны прэтэндэнт ад дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч патрабаваў спыніць пераслед і рэпрэсіі ўлады ў дачыненні да сябраў яго віцебскай ініцыятыўнай групы.
У Віцебску штаб падтрымкі Аляксандра Мілінкевіча зафіксаваў шэраг выпадкаў пераследу на працы і звальненняў актывістаў мясцовай ініцыятыўнай групы. “Мы не маем права дазваляць уладзе тварыць беззаконне ў дачыненні да нашых людзей. За кожнага чалавека, пакрыўджанага ўладай, мы будзем змагацца і аказваць усю магчымую дапамогу”. У час размовы з Аляксандрам Мілінкевічам намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычнікага раёна Віцебска Іван Матвееў і сакратар выбарчай камісіі Першамайскага раёна адзначылі працу мясцовых дэмакратычных актывістаў як "ідэальную" і "бездакорную", а таксама далі абяцанне разабрацца ў пастаўленых адзіным прэтэдэнтам пытаннях.
Штаб падтрымкі Аляксандра Мілінкевіча будзе і надалей пільна адсочваць факты рэпрэсій у дачыненні да актывістаў дэмакратычнага руху і патрабаваць ад уладаў выканання законаў.
Усе навіны


