English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Актывіст злавіў старшыню ЦВК на хлусні

05/09/08

Незарэгістраваны кандыдат у дэпутаты па Барысаўскай выбарчай акрузе Сяргей Салаш патрабуе ад Лідзіі Ярмошынай прызнаць агучаныя ёй звесткі адносна актывіста неадпавядаючымі рэчаіснасці.

 

Як вядома, сакратарка выбарчай камісіі №62 спн.Стасава і  намесніца старшыні райвыканкаму спн. Шутко абвінавацілі Сяргея Салаша ў паклёпе. Неўзабаве актывісту прынеслі позву, паводле якой ён мусіць з’явіцца ў  міліцыю 18 жніўня а 10 гадзіне. Менавіта гэты дзень быў апошнім для падачы дакументаў на рэгістрацыю ў якасці кандыдата. Сп. Салаш перакананы, што такім чынам яму спрабавалі перашкодзіць у рэгістрацыі.

 

На думку Сяргея Салаша, Спн. Ярмошына на прэсавай канфэрэнцыі 29 жніўня распаўсюджвала несапраўдныя зьвесткі.

 

“Гэтая інфармацыя дайшла да кіраўніка місіі БДІПЧ АБСЭ сп.Арэнса. А спн.Ярмошына ва ўласьцівай ёй манэры перакруціла ўсё з ног на голаву. Яна афіцыйна сьцьвердзіла, што гэтая справа ня мае ніякага дачыненьня да ўціску на мяне як патэнцыйнага кандыдата і што выклікаўся я не 18-га, а 10-га жніўня. Гэта хлусьня, спн.Ярмошына. У мяне ёсьць позва, якую я атрымаў ад капітана міліцыі Волкава і там пазначана 10-00 18 жніўня. Калі ласка, зьняпраўдзіце Вашыя выказваньні, зробленыя Вамі на прэсавай канфэрэнцыі 29 жніўня”, – гаворыцца ў заяве Сяргея Салаша, якую ён агучыў на паседжанні ЦВК.

 

Цалкам тэкст заявы можна паглядзець тут.


Усе навіны