English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Акруговая камісія альбо падатковая інспекцыя?

05/09/08

Акруговую камісію Барысава зацікавілі не толькі даходы вылучэнца ў кандыдаты Сяргея Салаша, але і падаткі. Адсутнасць звестак пра апошнія сталася адной з прычын ягонай нерэгістрацыі.

 

У акруговую камісію актывіст Руху “За Свабоду” прадставіў грошы, атрыманыя па месцы працы ва Ўкраіне, без уліку падаткаў.

 

– Сёлета ў сакавіку я складаў дэклярацыю аб даходах і маёмасьці ў Інспэкцыю па падатках і зборах па Барысаўскім раёне. У ёй была пазначаная сума, налічаная мне з улікам падатку, а таксама асобна быў пазначаны памер падатку, вылічаны з гэтай сумы ва Ўкраіне. Падаючы дэкларацыю пра даходы, я палічыў, што выбаршчыкаў цікавяць “жывыя” грошы, якія я атрымаў па месцы працы, без уліку падаткаў. Іх я і пазначыў у дэкларацыі, што цалкам лагічна. Барысаўская акруговая камісія стварыла ўнікальны прэцэдэнт. Яе зацікавілі таксама і мае падаткі, – тлумачыць сітуацыю Сяргей Салаш.


Усе навіны