Выбары ў Беларусі пад увагай міжнароднай супольнасці
З ініцыятывы уплывовай партыі Еўрапарламента – Еўрапейская народная партыя – у Вільні адбудзецца міжнародная канферэнцыя “Еўрапейская палітыка Дабрасуседства: ці будуць парламенцкія выбары ў Беларусі 2008 года дэмакратычным выбарам?”
Цягам трох дзён беларускія і еўрапейскія палітыкі маюць намер разгледзіць палітычную сітуацыю ў Беларусі ў цэлым і хаду парламенцкіх выбараў у прыватнасці.
З беларускага боку на канферэнцыю запрошаны Аляксандр Мілінкевіч, Аляксандр Казулін, Павал Севярынец, Лявон Баршчэўскі і Анатоль Лябедзька. Акрамя праблемы правядзення свабодных і празрыстых выбараў у Беларусі, лідэры апазіцыйнага руху разам з еўрапейскімі партнёрамі плануюць абмеркаваць новую канцэпцыю ЕС "Еўрапейскае партнёрства”.
Усе навіны



