Мілінкевіч раскажа праўду пра “выбары”
На сёння 29 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў запрасілі лідэра Руху “За Свабоду” выступіць у якасці даверанай асобы падчас агітацыйных сустрэчаў з выбарцамі.
Сустрэчы з людзьмі ўжо запланаваныя ў Мінску і 16 іншых гарадах краіны.
Выступы падчас агітацыйнай кампаніі разглядаюцца Рухам “За Свабоду” як яшчэ адна магчымасць для непасрэдных кантактаў з людзьмі і агучвання сваёй пазіцыі па важных грамадскіх, палітычных, сацыяльных і эканамічных пытаннях.
Данясенне да людзей праўды пра сутнасць так званых выбараў у Беларусі з’яўляецца адной з задач чарговай серыі паездак лідэра Руху “За Свабоду” па краіне. Зараз становіцца ўсё больш відавочна, што фарміраванне заканадаўчага органу краіны не будзе адбывацца шляхам свабодных і празрыстых выбараў. З кожным днём назапашваюцца факты, якія дазваляюць з большай упэўненасцю казаць, што чарговыя выбары не адбудуцца без фальсіфікацыяў і іх вынікі не будуць залежыць ад волевыяўлення грамадзян.
Разам з тым лідэр Руху “За Свабоду” падчас сваіх паездак па рэгіёнах намераны прадэманстраваць людзям, што ў Беларусі ёсць альтэрнатыва існуючай уладзе, што ў нас ёсць людзі, здольныя адказна кіраваць краінай у новых умовах.
Усе навіны


