English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Чыноўнікі сабатуюць выбары?

08/09/08

На запыт кандыдата ў дэпутаты па Палескай выбарчай акрузе Міколы Гаўрыленкі, дзе будуць адбывацца сустрэчы з выбаршчыкамі, акруговая камісія адказала: “шукайце самі”.

 

Палеская акруговая выбарчая камісія не склала аніякага плану сустрэч кандыдатаў у дэпутаты парламента з выбаршчыкамі. На запыт кандыдата ў дэпутаты М. Гаўрыленка сакратар акруговай выбарчай камісіі №43 Валянціна Міхайлаўна Аўраменка адказала: “Дамаўляйцеся самі з кіраўнікамі прадпрыемстваў і ўстаноў для правядзення сустрэч з працоўнымі калектывамі”.

 

На запыт, дзе можна размешчаць агітацыйныя матэрыялы Мікола Гаўрыленка адтрымаў адказ, што спіс месц для размяшчэння агітацыйнага матэрыялу трэба шукаць на інтэрнэтсайтах райвыканкамаў акругі, там, маўляў, яны павінны быць. 

 

Згодна з апошнімі сацыялагічнымі апытаннямі, большасць беларусаў лічыць, што галоўнай умовай таго, што выбары справядлівыя, з’яўляюцца роўныя магчымасці кандыдатаў агітаваць за сябе: праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі, размяшчаць агітацыйныя матэрыялы ў грамадскіх месцах.

 

Кандыдат ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання па Палескай выбарчай акрузе № 43 Мікалай Гаўрыленка зарэгістраваў у акруговой выбарчай камісіі сваіх давераных асоб кандыдата ў дэпутаты. Сярод іх Аляксандр Мілінкевіч, экс-кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь 2006 года і Анатоль Лябедзка – старшыня Аб’яднанай Грамадзянскай партыі. Усяго зарэгістравана 15 давераных асоб.


Усе навіны