Праблема празрыстасці выбараў аб’яднала камуніста і дэмакрата
Кандыдаты Магілёўскай-цэнтральнай выбарчай акругі № 85 Алесь Сілкоў ад “Еўрапейскай кааліцыі” і Юры Ленкін ад КПБ дамовіліся пра сумеснае назіранне за падлікам галасоў.
На сустрэчу з выбарцамі ў Магілёўскім архітэктурным каледжы, якая ладзілася па ініцыятыве дэмакратычнага кандыдата 13 верасня, прыйшоў па запрашэнню Алеся Сілкова таксама кандыдат ад “пралукашэнкаўскіх” камуністаў Юры Ленкін.
Сілкоў у сваім выступе закрануў праблему выканання абяцанняў палітыкамі пасля таго, як яны становяцца дэпутатамі. Ён прапанаваў дзейсную сістэму зваротнай сувязі выбаршчыкаў з ужо абраным дэпутатам. Алесь Сілкоў узнімаў праблему рэканструкцыі панельнай жыллёвай забудовы “савецкага часу”. Паводле яго слоў, сітэму, калі жыхары плацяць грошы за капрамонт, але не маюць магчымасцяў паўплываць на яго якасць, трэба неадкладна мяняць.
Камуніст Ленкін заявіў, што яго партыя цалкам падтрымлівае курс Лукашэнкі і не хавае гэтага. У той жа час, ён выступіў у падтрымку працоўных і прадпрымальнікаў, а таксама асудзіў дзейнай “кішэнных” прафсаюзаў, якія не абараняюць інтарэсы рабочых.
У абодвух кандыдатаў выклікаў насцярожанасць той факт, што іх галоўны канкурэнт, цяперашні дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Юшкевіч вырашыў паўторна балатавацца па Магілёўскай-цэнтральнай выбарчай акрузе, а не па сваёй, Крычаўскай. “Можа ён не ўпэўнены ў падтрымцы людзей, што яго добра ведаюць?”
У кандыдатаў спыталі, чаму яны лічаць, што будуць абараняць інтарэсы людзей, а не ўлады.
Юры Ленкін прызнаў, што над ім сапраўды вісіць “дамоклаў меч” кантракта, які робіць чалавека залежным, але ён, былы вайсковец, не баіцца страціць працу: “Звольняць мяне за актыўную дзейнасць – буду сядзець на пенсіі”. Паводле Ленкіна, задача ягонай партыі – прыход да ўлады, у тым ліку праз парламент. Алесь Сілкоў на гэтае пытанне адказаў так: “Наша Свабода нам дорага каштуе, каб ад гэтых прынцыпаў так проста адмаўляцца. Я адчуваю адказнасць за людзей, якія ідуць за мной”.
На сустрэчы выступілі таксама давераныя асобы кандыдатаў. Лідэр Руху “За Свабоду”, які падтрымлівае Сілкова, у сваё прамове падкрэсліў, што ўлада павінна абірацца, а не прызначацца, што наша эканоміка мае вострую патрэбу ў рэфармаванні, што нам у гэтым дапаможа Еўропа, калі убачыць рэальныя крокі нашай краіны ў бок дэмакратыі. Аляксандр Мілінкевіч заўважыў, што адказны, дэмакратычна абраны ўрад здолеў бы вырашыць праблему страчаных савецкіх зберажэнняў, праз накіраванне на іх кампенсацыю сродкаў, атрыманых ад празрыстай прыватызацыі.
Алесь Сілкоў і Юры Ленкін дамовіліся аб каардынацыі сваіх структураў, якія будуць ажыццяўляць назіранне за галасаваннем у дзень выбараў і падлікам галасоў.

Юры Ленкін і Алесь Сілкоў

Пачэсны донар Ігар Каваленка



Усе навіны



