Мітынг у Бярозе
Намеснік кіраўніка Руху “За Свабоду”, намеснік старшыні Партыі БНФ Юрась Губарэвіч падаў заяву ў Бярозаўскі райвыканкам на правядзенне ў горадзе 25 верасня з 17.30 да 19.30 агітацыйнага мітынга.
Як адзначае кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Юрась Губарэвіч, на мітынгу, які запланаваны ў межах агітацыйнай кампаніі, ён плануе агучыць сваю выбарчую праграму. Асноўная ўвага палітыка будзе скіравана таксама на спыненне вытворчасці ядахімікатаў у Бярозаўскім раёне. У мітынгу плануе ўзяць удзел давераная асоба Юрася Губарэвіча лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч.
Бярозаўскі райвыканкам павінен даць адказ на працягу трох сутак.
Усе навіны



