Улады паўсюдна ўжываюць адмінрэсурс
Курсанты ВНУ сілавых ведамстваў задзейнічаны ў распаўсюдзе агітацыйных матэрыялаў праўладных кандыдатаў.
– Учора, а 22-ой гадзіне, каля гіпермаркета “Максімус” двое маладых людзей расклейвалі ўлёткі праўладнага кандыдата па 102-й Сухараўскай акрузе, – паведаміў актывіст Руху “За Свабоду” Карэн Акопаў.
Як высветліў актывіст Руху падчас размовы з маладымі людзьмі, агітатары з’яўляюцца курсантамі Акадэміі МУС і робяць гэта па загадзе. Больш за тое, некалькі дзён таму ў распаўсюдзе ўлётак праўладнага кандыдыта па 102-й Сухараўскай акрузе, намесніцы кіраўніка мясцовай адміністрацыі Валянціны Лукашонак, былі заўважаныя супрацоўнікі адміністрацыі, якія расклейвалі агітацыйныя слупы ў 10 гадзін раніцы.
У той жа час давераныя асобы дэмакратычных кандыдатаў у Мінску адзначаюць, што, акрамя расклейвання, дзяржаўныя службоўцы і навучэнцы Акадэміі МУС зрываюць агітацыйныя матэрыялы дэмакратычных кандыдатаў. Падобныя выпадкі назіраюцца ў іншых раёнах гораду.
Гэтыя факты яскрава сведчаць пра адсутнасць добраахвотных сябраў у камандах ўладных кандыдатаў. Агітацыйная частка кампаніі праўладных кандыдатаў, як і збор подпісаў, будуецца на актыўным выкарыстанні службовага становішча – адміністрацыйным рэсурсе.
Усе навіны



