English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Міліцыя спрабавала сарваць пікет (фота)

19/09/08

18 верасня падчас раздачы агітацыйных матэрыялаў і газеты “Народная Воля” супрацоўнікі міліцыі 40 хвілін затрымлівалі кандыдата ў дэпутаты Дзяніса Садоўскага і яго паплечнікаў.

 

Пікет адбываўся каля метро "Кунцаўшчына", побач з універсамам "Заходні" на тэрыторыі 103 Масюкоўшчынскай выбарчай акругі. Праз трыццаць хвілін ад пачатку мерапрыемства з'явіўся міліцэйскі патруль. Міліцыянты праверылі дакументы ўдзельнікаў пікета, матэрыялы, што раздаваліся і загадалі удзельнікам пікета заставацца на месцы.

 

Праз 20 хвілін з’явіўся міліцэйскі начальнік, які таксама пільна перагледзеў дакументы і матэрыялы і выклікаў па рацыі адказнага за забеспячэнне правапарадку ў Фрунзенскім раёне падчас выбараў. Праз 15 хвілін прыйшоў яшчэ большы начальнік, які пераправерыў усё зноў і... загадаў патрулю пакінуць месца пікетавання.

 

– Мы не будзем зважаць на незаконныя захады ўладаў і надалей працягнем настолькі эфектыўную кампанію, наколькі гэта магчыма, – кажа хрысціянскі дэмакрат, актывіст Руху, кандыдат у дэпутаты Дзяніс Садоўскі.

 

 

 

 

 


Усе навіны