На агітацыйную сустрэчу не пусцілі назіральніка акруговай камісіі
У сувязі з гэтым актывіст Руху “За Свабоду” дэмакратычны кандыдат Горацкай акругі Андрэй Юркоў патрабуе адмены рэгістрацыі праўладнага кандыдата, дэпутата Палаты Таццяны Асмалоўскай, для якой ладзілася сустрэча.
Назіральнік акруговай камісіі Эдуард Брокараў даведаўся пра арганізацыю прарэктарам БДСГА Аляксандрам Чачоткіным сустрэчы з кандыдатам Таццянай Асмалоўскай ў памяшканні актавай залі студэнцкага інтарнату №6. Калі Брокараў паспрабаваў трапіць на сустрэчу, прарэктар разам з загадчыкам інтарнату з прымяненьнем фізічнай сілы выштурхнулі яго ў калідор і патрабавалі пакінуць інтэрнат. Эдуард Брокараў урэшце выклікаў нарад міліцыі і напісаў заяву аб прыцягненні прарэктара да адказнасьці за хуліганства.
– Прарэктар Чачоткін арганізаваў сустрэчу з выкарыстаннем службовага становішча (на яе былі сагнаны студэнты і выкладчыкі), у службовым памяшканні і без ведама акруговай выбарчай камісіі. Пры гэтым не запрасілі іншых кандыдатаў. А калі я даведаўся пра сустрэчу і хутка прыехаў, яны літаральна разбегліся, – кажа Андрэй Юркоў.
Назіральнік Эдуард Брокараў і кандыдат у дэпутаты Андрэй Юркоў падалі таксама скаргі ў ЦВК, акруговую камісыю і Горацкі райвыканкам. Яны патрабуюць адмены рэгістрацыі кандыдата Тацяны Асмалоўскай і прыцягнення да адказнасці службовых асобаў, якія арганізоўвалі “закрытыя” сустрэчы праўладнага кандыдата з выбарцамі.
Усе навіны



