Андрэй Саннікаў: Еўропа гатова адкрыць для новага прэзідэнта Беларусі ўсе перавагі супрацоўніцтва з Еўрасаюзам
Былы намеснік міністра замежных спраў, міжнародны каардынатар грамадзянскай ініцыятывы "Хартыя’97"
- Значэнне еўрапейскіх сустрэч Аляксандра Мілінкевіча цяжка пераацаніць. Сустрэчы з кіраўніцтвам Еўрапейскага саюза і высокімі прадстаўнікамі большасці краін, што ўваходзяць у ЕС, сведчаць пра тое, што Еўропа гатова развіваць нармальныя стасункі з дэмакратычнай Беларуссю. Такога ўзроўню сустрэч, як у Мілінкевіча, не было ў ніводнага з лідэраў дэмакратычнай апазіцыі. Гэта азначае, што ён разглядаецца Еўропай як легітымны прадстаўнік дэмакратычных сіл і ўспрымаецца як рэальная альтэрнатыва цяперашняму беларускаму дыктатару. Еўропа дае зразумець, што перыяд самаізаляцыі Беларусі зацягнуўся. Ён чыніць сур'ёзную перашкоду інтарэсам беларускага народа, і Еўропа гатова вітаць дэмакратычныя змены ў Беларусі не толькі на словах, але і на справе, неадкладна адкрыўшы для новага прэзідэнта Беларусі ўсе перавагі супрацоўніцтва з Еўрасаюзом, у тым ліку гандлёва-эканамічныя стасункі.
Усе навіны


