English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Кандыдат хоча непасрэдна сачыць за падлікам галасоў

26/09/08

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Бярозаўскай акрузе № 9 Юрась Губарэвіч выказаў жаданне прысутнічаць 28 верасня на адным з выбарчых участкаў акругі пры падліку галасоў.

 

Пра сваё жаданне ўдзельнічаць пры падліку кандыдат паведаміў старшыні акруговай камісіі Ганне Жуковіч, якая паабяцала разгледзець яго просьбу.

 

Правам прысутнічаць пры падліку галасоў надзелены назіральнікі, а таксама асобы, прыраўняныя да іх, у тым ліку давераныя асобы кандыдатаў.

 

На думку Юрася Губарэвіча, кандыдаты таксама павінны валодаць такім правам, аднак каб не ствараць прэцэдэнту, ён падаў у акруговую камісію дакументы аб надзяленні яго правамі даверанай асобы.

 

- Я хачу на ўласныя вочы пераканацца ў тым, наколькі адкрытым і бездакорным будзе працэс падліку галасоў і ці пойдзе камісія на фальсіфікацыі ў прысутнасці кандадата, - адзначыў Юрась Губарэвіч.


Усе навіны