English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Аляксандр Мілінкевіч выступіць у Еўрапейскім парламенце

07/10/08

8 кастрычніка лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч выступіць перад дэпутатамі Еўрапейскага парламента ў рамках абмеркавання рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі.

 

У склад дэлегацыі з Беларусі ўваходзяць Аляксандр Мілінкевіч, Аляксандр Казулін (АДС), Віктар Карнеенка (намеснік старшыні Руху “За Свабоду”) і Павал Севярынец (сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі).

 

Лідэр Руху “За Свабоду” выступіць з дакладам па сітуацыі ў Беларусі пасля выбарчай кампаніі. Аляксандр Мілінкевіч, Віктар Карнеенка і Павал Севярынец таксама правядуць сустрэчы з кіраўніцтвам і дэпутатамі самай буйной палітычнай группы Еўрапарламенту фракцыі - фракцыяй Еўрапейскай народнай партыя/Еўрапейскіх дэмакратаў (EPP/ED).


Аляксандр Казулін правядзе сустрэчы і выступіць перад фракцыяй сацыялістаў у Еўрапейскім парламенце (PES).

 

У парадку дня абмеркаванне сітуацыі ў Беларусі, пытанне магчымасцяў і ўмоваў наладжвання дыялогу ЕС з Беларуссю.


Усе навіны