Еўрапейскія палітыкі жадаюць Аляксандру Мілінкевічу перамогі ў 2006 годзе
29/12/05
Старшыня найбуйнейшай апазіцыйнай фракцыі парламента Польшчы, лідэр партыі “Грамадзянская платформа” Дональд Туск павіншаваў Аляксандра Мілінкевіча з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым.
"Дазвольце Вам пажадаць перамогі ў надыходзячых прэзідэнцкіх выбарах і задавальнення з Вашай працы ды магчымасці далейшага развіцця, ужо ва ўмовах дэмакратычнай Беларусі” – гаворыцца ў віншаванні.
Дональд Туск пажадаў Аляксандру Мілінкевічу поспехаў і добрага здароўя, а грамадзянам Беларусі – трываласці і мужнасці ў адстойванні ўласнага выбару.
Усе навіны


