Рух “За Свабоду” – чарговая спроба рэгістрацыі (фота)
У Магілёве адбылася ўстаноўчая канферэнцыя Праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду”.
На канферэнцыі старшынстваваў Віктар Карнеенка. У мерапрыемстве ўзялі удзел больш за 70 прадстаўнікоў з розных рэгіёнаў Беларусі. Быў зацверджаны статут і сфармаваныя кіроўныя структуры грамадскага аб'яднання.
У Статуце арганізацыі пазначана, што “Рух “За Свабоду” будзе займацца абаронай грамадзянскіх і палітычных правоў і свабодаў у Беларусі, а таксама асветай грамадзянаў.
На пасаду старшыні ПАГА "Рух "За Свабоду" вылучана і падтрымана прысутнымі кандыдатура Аляксандра Мілінкевіча. Намеснікамі старшыні ПАГА “Рух “За Свабоду” па прапанове Аляксандра Мілінкевіча абралі Віктара Карнеенка і Юрася Губарэвіча.
Была сфармаваная Рада грамадскага аб’яднання з дваццаці трох чалавек. У яе склад ўвайшлі Павал Батуеў, Яраслаў Берніковіч, Віталь Васількоў, Леанід Гаравы, Юрась Губарэвіч, Хрыстафор Жэляпаў, Алесь Зарэмбюк, Аляксей Кавалец, Віктар Карнеенка, Рыгор Кастусёў, Уладзімір Кацора, Раман Кісляк, Іна Кулей, Ігар Лялькоў, Валер Мацкевіч, Аляксандр Мілінкевіч, Яўген Пракурат, Алесь Сілкоў, Галіна Скараход, Алесь Міхалевіч і інш.
Рэвізійную камісію ў складзе Зміцера Салаўёва, Сяргея Салаша, Змітра Трэцяка і Алеся Жучкова ачоліла Зінаіда Шуміліна.
Вырашана таксама, што Аляксандр Мілінкевіч, Юрась Губарэвіч, Алесь Жучкоў і Раман Кісляк будуць прадстаўляць інтарэсы ПАГА у дзяржаўных інстытуцыях.
На працягу месяца заснавальнікі арганізацыі плануюць падаць дакументы ў Міністэрства юстыцыі на рэгістрацыю. Нагадаем, гэта ўжо чацвёртая ўстаноўчая канферэнцыя. Пакуль што Мінюст адмаўляўся зарэгістраваць ГА “Рух “За Свабоду” з надуманых прычынаў.



Усе навіны



