“Залатое сэрца” Аляксандра Мілінкевіча
Традыцыйна ў канцы кожнага года Фундацыя хрысціянскай дэмакратыі Малдовы ганаруе Адзнакай “Залатое Сэрца” выдатных дзеячоў у краіне і ў свеце, якія ўнеслі істотны ўклад у сцверджанне нацыянальных, хрысціянскіх і еўрапейскіх каштоўнасцяў.
Сярод адзначаных “Залатым Сэрцам” такія людзі, як праваслаўны і каталіцкі епіскапы Малдовы Пэтру Пэдурару й Бэнонэ Фаркаш, былы прэм’ер Бельгіі й прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі Вільфрыд Мартэнс, прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, амерыканскі навуковец і публіцыст Уладзімір Сокар, былы палітвязень Iён Марару ды іншыя.
Сёлета ўзнагароду, якую ў бронзе адлілі вядомыя мастакі Валянцін Віртосу і Ёан Здэрчук, атрымалі еўрапейскія й малдаўскія дзяржаўныя, грамадскія, культурныя дзеячы. Сярод іх – прэзідэнт Румыніі Траян Бэсэску, прэзідэнт Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн, старшыня Лігі абароны правоў чалавека ў Малдове Паўль Струцэску, паэт Эмільян Галайку-Пэун.
Як сказана ў пастанове Фундацыі, “узнагародай “За шчырую адданасць абароне і адстойванню дэмакратыі, правоў чалавека і еўрапейскіх каштоўнасцяў” ганаруецца Аляксандр Мілінкевіч, вучоны, адзіны дэмакратычны кандыдат на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі”.
Усе навіны

