Міліцыя спрабуе сарваць рабочую паездку ў Брэст кіраўніка ініцыятыўнай групы А.Мілінкевіча
04/02/06
Сёння прыкладна ў 15.15 супрацоўнікамі праваахоўных органаў затрыманы Аляксандр Бухвостаў – кіраўнік ініцыятыўнай групы прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта ад аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча.
Аўтамабіль, у якім ехаў палітык, быў затрыманы на ўездзе ў Брэст. Супрацоўнікі праваахоўных органаў заявілі, што будуць праводзіць дагляд машыны і выклікалі дзеля гэтага групу са спецыяльнай апаратурай.
А.Бухвостаў накіроўваўся ў Брэст дзеля падсумавання вынікаў працы ініцыятыўнай групы і правядзення адукацыйнага семінара для будучых назіральнікаў за прэзідэнцкімі выбарамі.
Усе навіны


