Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Аляксандр Мілінкевіч каментуе апошнія прызначэнні ў галіне інфармацыі і культуры

23/12/05

 “Апошнія прызначэнні, якія  А.Лукашэнка вымушаны быў зрабіць на беларускіх тэлеканалах, яскрава сведчаць пра тое, што ў нас тэлебачанне не інфармацыйнае, а прапагандысцкае. Бо два з трох агульнанацыяльных дзяржаўных тэлеканалаў узначалілі “спецыялісты” ў галіне прапаганды. Яна і зойме месца творчасці і інфармацыі. Шкада. Але, думаю, гэта ненадоўга.

 

Што да Матвейчука. Сумна. Кадры ў Лукашэнкі скончыліся. Чалавек, які займаўся выключна ідэалогіяй, “узначаліў” культуру. Зараз яе будуць не развіваць, а выкарыстоўваць. Наша пазіцыя вядомая: у Беларусі павінна быць грамадскае тэлебачанне, а культурай трэба не кіраваць, а ўсяляк падтрымліваць".


 


Усе навіны