У Мілінкевіча апісалі маёмасць (фота)
На кватэру, якую здымае памочнік кіраўніка Руху “За Свабоду” Аляксей Кавалец, прыйшлі судовыя выканаўцы.
Яны паведамілі, што ў дзяржавы ёсць фінансавыя прэтэнзіі да сына гаспадыні кватэры і адразу прыступілі да апісванню маёмасці, не абцяжарваючы сябе пошукам доказаў таго, каму належыць гэтая маёмасць. Ні гаспадыні, ні яе сына, які зараз адбывае тэрмін зняволення, ў памяшканні не было, таму актывісты Руху “За Свабоду” патрабавалі спыніць незаконныя дзеянні судовых выканаўцаў. У адказ на гэта апошнія выклікалі міліцыю.
У прысутнасці панятых апісаныя лядоўня, мікрахвалёўка, устаноўка з пітной вадой, мэбля, нават гадзіннік, які сябры падаравалі Аляксандру Мілінкевічу на 60-цігоддзе. Пасля апісання наяўнай маёмасці быў складзены акт. Участковы міліцыянт ва ўсіх прысутных перапісаў пашпартныя дадзеныя, як ён патлумачыў -- "дзеля высвятлення асобы".
Вядома, што ў памяшканні былі Аляксандр Мілінкевіч, Аляксей Кавалец, Алесь Жучкоў ды інш. Прыехалі таксама журналісты Любоў Лунёва і Генадзь Кеснер.

Усе навіны


