Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Мароз не перашкаджае Аляксандру Мілінкевічу сустракацца з людзьмі

19/01/06

Нягледзячы на мароз -25°С  Аляксандр Мілінкевіч разам з сябрамі сваёй каманды сёння паехаў на запланаваныя сустрэчы ў Смаргоні і Ашмянах. У Смаргоні адзіны прэтэндэнт наведаў два пункты па зборы подпісаў у сваю падтрымку – у цэнтры горада побач з гандлёвым цэнтрам, а таксама ў мікрараёне “Карані”. Падчас сустрэчы ля гандлёвага цэнтра адбылася цікавая дыскусія. Мілінкевічу прапанавалі не лаяць існуючую ўладу, а праводзіць толькі пазітыўную кампанію:

 

- Усе роўна вы лепшыя, але прызнайце ўголас плюсы ўлады, знайдзіце ў сабе мужнасць адзначыць тое, што ўлада зрабіла і захавала, і адразу ж прапануйце шляхі паляпшэння, прапануйце перспектыву. Мы - за Вас.

 

Падчас візіту ў Смаргонь спецслужбы вядуць здымку сустрэч Аляксандра Мілінкевіча з аўтамабіля Фольксваген.


Усе навіны