English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Кіраўніка раённага Штаба падтрымкі Аляксандра Мілінкевіча абвінавачваюць у датэрміновай агітацыі

19/01/06

Пракуратура падала позву ў суд на кіраўніка Ашмянскага Штаба падтрымкі Аляксандра Мілінкевіча. Учора і сёння Пятра Явідовіча выклікалі ў раённую пракуратуру і папярэдзілі, што на яго заведзена справа па артыкуле Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Пракуратура закідае яму датэрміновую агітацыю, а таксама абвінавачвае яго ў закліку грамадзян да ўдзелу ў несанкцыянаваным сходзе.  

 

- Учора прыязджаў міліцыянт з позвай у пракуратуру, - кажа Пётр Явідовіч. Там мяне пратрымалі 45 хвілін, а сёння -- паўгадзіны. Я не заклікаў да ўдзелу ў несанкцыянаваных сходах. Мы збіраем подпісы, у тым ліку і ў людных месцах, што ніяк не парушае Выбарчае заканадаўства.


Усе навіны