English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Рух “За Свабоду” падаў дакументы на рэгістрацыю

21/11/08

Заява на рэгістрацыю ПАГА “Рух “За Свабоду” і усе неабходныя дадатковыя дакументы чацверты раз перададзены ў Міністэрства юстыцыі.


У заяве гаворыцца, што асноўнай мэтай Праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду” з’яўляецца абарона правоў і свабод чалавека, якія зафіксаваныя ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ў міжнародных дакументах па правах чалавека, а таксама асвета грамадзян у гэтай сферы.


Рашэнне аб стварэнні Праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду” прынятае на Устаноўчай канферэнцыі, якая адбылася 23 кастрычніка. У канферэнцыі ўдзельнічалі больш за 70 прадстаўнікоў  з усіх рэгіёнаў Беларусі.


Гэта ўжо чацвёртая спроба Руху “За Свабоду” легалізаваць сваю дзейнасць. Дакументы на рэгістрацыю падаваліся сёлета 10 сакавіка, 21 ліпеня і 12 верасня 2007, Ва усіх папярэдніх выпадках Мінюст адмаўляў у рэгістрацыі па розных надуманых прычынах. Абскарджванні рашэнняў Мінюста у Вярхоўным Судзе плёну не далі.


Усе навіны