Аляксандр Мілінкевіч знаходзіцца з візітам у роднай Гародні
21/01/06
Сёння Аляксандр Мілінкевіч знаходзіцца з візітам у роднай Гародні. Першая палова дня была прысвечана культурнай праграме. Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл наведаў Каложскую царкву, усклаў кветкі да каменя Давыда Гарадзенскага, памятнага знака “Пагоня на Грунвальдзе” і да помніка Янкі Купалы каля галоўнага корпуса Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта.
Па абедзе пройдзе сустрэча з прадпрымальнікамі на мясцовым рынку “Карона”, з прадстаўнікамі польскай нацыянальнай меншасці і гарадзенскімі актывістамі партый і грамадскіх аб’яднанняў.
Усе навіны


