English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Калі нас не зарэгіструюць, мы будзем працягваць кампанію, каб вярнуць у Беларусь свабоду і справядлівасць, - А.Мілінкевіч

21/01/06

На сустрэчы з прадстаўнікамі дэмакратычнага актыву ў Гародні Аляксандр Мілінкевіч распавёў сваё бачанне стратэгіі дзеянняў дэмакратычных сіл у выпадку нерэгістрацыі адзінага прэтэндэнта Цэнтравыбаркамам.

“Не будзем гадаць на кававай гушчы. Бо ўладам адначасова выгадна як нас не зарэгістраваць, так і зарэгістраваць. Таму зараз там ідзе “барацьба ідэй”. Нас гэта не хвалюе, бо калі нас не зарэгіструюць, мы будзем усё роўна працаваць на тое, каб вярнуць у Беларусь свабоду, праўду, справядлівасць. Мы давядзем кампанію да 19 сакавіка ў кожным разе, не зважаючы на захады ўладаў. Наша мэтавая група – не Лідзія Ярмошына, а простыя людзі Беларусі”, – заявіў Аляксандр Мілінкевіч.


Усе навіны