“Беларускі Трышчан” для роднай школы
Актывіст Руху “За Свабоду” Леанід Судаленка перадаў у бібліятэку роднай школы на Брагіншчыне факсімільнае выданне “Беларускага Трышчана”.
Сярэдняя школа вёскі Храковічы адзначыла 145 год з дня свайго заснавання. Адным з яе выпускнікоў з’яўляецца і экс-кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Хойніцкай выбарчай акрузе № 47 Леанід Судаленка. Паколькі Брагінскі раён таксама ўваходзіў у Хойніцкую акругу, экс-кандыдат удзячны землякам за падтрымку падчас парламенцкай кампаніі.
Перадаючы кнігу, Леанід Судаленка адзначыў, што факсімільнае выданне з’явілася на свет, дзякуючы намаганням былога польскага консула ў Беларусі Марыюша Машкевіча і лідэра Руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча, таму падарунак робіцца ад іх імя.
Нагадаем, Аляксандр Мілінкевіч летам гэтага года прымаў удзел у зборы подпісаў за вылучэнне Леаніда Судаленкі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Усе навіны



