Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Аляксандр Мілінкевіч правёў перамовы з канцлерам Германіі Ангелай Меркель

02/02/06

Сёння падчас візіту ў Берлін лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з канцлерам Германіі Ангелай Меркель. Федэральны канцлер вітала аб’яднанне беларускіх дэмакратычных сіл і выказала надзею, што ў хуткім часе Беларусь стане свабоднай і дэмакратычнай краінай.

 

Таксама лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл абмеркаваў сітуацыю ў Беларусі напярэдадні выбараў з міністрам замежных спраў Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам.

 

Беларуская дэлегацыя на чале з Аляксандрам Мілінкевічам узяла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай барацьбе з тэрарызмам, на якой разглядалася беларускае пытанне ў кантэксце парушэння правоў чалавека.


Усе навіны