English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Мілінкевіча запрасілі ў Драгічын

10/12/08

У Драгічыне 12-га снежня плануецца правядзенне сустрэчы лідэра Руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча з дэмакратычнымі актывістамі Брэсцкай вобласці.


У сустрэчы прымуць удзел прадстаўнікі Пінска, Драгічына, Янава, Белаазёрска, Кобрына і Бярозы. Асноўнай тэмай размовы стане абмеркаванне грамадска-палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў Беларусі. Плануецца разгледзіць прыярытэтныя накірункі дзейнасці грамадскіх актывістаў у сённяшняй палітычнай сітуацыі.


Мясцовыя актывісты Руху падалі заяўку ў райвыканкам на правядзенне сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Драгічына ў раённым Доме культуры, але пакуль адказу ад чыноўнікаў няма. Ініцыятары сустрэчы не вельмі спадзяюцца на станоўчы адказ.


− Пакуль папярэдне вырашана правесці сустрэчу Мілінкевіча з дэмакратычнымі актывістамі Брэсцкай вобласці для абмеркавання бягучай грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі і планаў дзейнасці на будучыню, − кажа актывіст Руху Зміцер Трэцяк.


Усе навіны