English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Мілінкевіч наведаў Драгічын (фота)

13/12/08

На сустрэчы з лідэрам Руху “За Свабоду”, якая адбылася 12 снежня пад Драгічыным, прысутнічалі дэмакратычныя  актывісты з Драгічына, Іванава, Кобрына, Белаазёрску.

 

Асноўнай мэтай прыезду Аляксандра Мілінкевіча быў намер падтрымаць драгічынскіх актывістаў, у якіх склаліся няпростыя стасункі з мясцовымі ўладамі.

 

Спачатку лідэр Руху “За Свабоду” выступіў з невялічкай прамовай. Потым прысутныя абмяркоўвалі сацыяльна-палітычную  сітуацыю ў краіне, разважалі пра ўплыў сусветнага крызісу на стан беларускай эканомікі.

 

Людзі пачалі задаваць пытанні Аляксандру Мілінкевічу. Цікавіліся, як жыць і адстойваць дэмакратычныя каштоўнасці ў цяперашніх умовах, якія формы змагання за свае правы будуць больш эфектыўнымі. Прысутныя распавядалі  пра асаблівасці сваіх мястэчак, лакальныя праблемы. Завязалася працяглая дыскусія. Сустрэча праходзіла ў нефармальнай абстаноўцы і доўжылася каля трох гадзін.


Мерапрыемства з удзелам лідэра Руху “За Свабоду” выклікала жывую цікавасць супрацоўнікаў спецслужбаў і міліцыі Драгічына. Калі госці раз’язджаліся, на пад’ездзе да гораду машыны спынялі супрацоўнікі ДАІ, якія даглядалі багажнік і перапісвалі асабістыя дадзеныя кожнага кіроўцы.

 


Усе навіны