ПАГА “Рух “За Свабоду” зарэгістравалі!
Міністэрства юстыцыі зарэгістравала Праваабаронча-асветніцкае грамадскае аб’яднанне “Рух “За Свабоду”.
- Я лічу, што рэгістрацыя аб’яднання - лагічны крок з боку ўладаў, таму што юрыдычных падстаў для нерэгістрацыі ні раней, ні цяпер не было. Спадзяемся, што гэта не апошні выпадак і рэгістрацыя недзяржаўных аб’яднанняў увойдзе ў практыку, - паведаміў намеснік старшыні ПАГА “Рух “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.
Нагадаем, заснавальнікі Праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду” падавалі дакументы на рэгістрацыю арганізацыі чатыры разы. Кіраўніком ПАГА “Рух “За Свабоду” з’яўляецца Аляксандр Мілінкевіч.

Усе навіны



