Прэзідэнт Польшчы выказаў надзею на перамогу Аляксандра Мілінкевіча
Лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім. Падчас сустрэчы, якая праходзіла ў Прэзідэнцкім палацы і працягвалася 30 хвілін, польскі лідэр выказаў надзею на перамогу Аляксандра Мілінкевіча і поўную падтрымку аб’яднаным дэмакратычным сілам Беларусі.
Лех Качыньскі адзначыў мужнасць адзінага прэтэндэнта ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў і запэўніў, што Польшча будзе садзейнічаць працэсу дэмакратызацыі Беларусі.
Разам з Аляксандрам Мілінкевічам удзел у сустрэчы бралі Тадэвуш Гавін, дарадца адзінага прэтэндэнта па справах стасункаў з Польшчай, і Вінцук Вячорка, намеснік кіраўніка Штаба адзінага прэтэндэнта па міжнародных справах.
Усе навіны


