Хто стане тварам Маторшоў?
У фінал фотаконкурсу прэстыжнай аўтамабільнай выставы трапіла прыхільніца Руху “За Свабоду” са Смалявічаў.
У фінальную частку фотаконкурсу "Твар Маторшоў" трапіла дзяўчына са Смалявічаў Тацьцяна Дзем'яновіч. Яна прайшла адборачны тур, у якім удзельнічала болей за 700 прэтэндэнтак і ўжо трапіла ў дванаццатку найлепшых. Трэба адзначыць, што Таццяна – адзіная з дзяўчын, хто прадстаўляе рэгіёны Беларусі. Усе астатнія фіналісткі з Мінску. Ужо вызначана, што партрэт Таццяны Дзем'яновіч з’явіцца ў спецыяльным выпуску календара выставы "Мотаршоў-2009".
Пад час прэзідэнцкай кампаніі 2006 года Таццяна Дзем’яновіч была сябрам ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча.
Паводле http://www.smaliavichy.org
Усе навіны



