English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Актывіста прызываюць, хоць ён у войску не патрэбны

18/01/09

Актывіста Руху “За Свабоду” Ігара Салаў’я не хочуць браць у войска з-за стану здароўя. Аднак, камісар не адступае.

 

Актывіста Руху “За Свабоду” Ігара Салаў’я не хочуць браць у войска прадстаўнікі зенітна-ракетнай часткі №15994 што пад Івацэвічамі, куды яго накіраваў ваенны камісарыят горада Пінска.

 

Ігар Салавей мае праблемы з сэрцам. Тым не менш, яму выпісалі даведку на адпраўку. Начальнік прызыву падпалкоўнік ваеннага камісарыяту Валер Купчынаў сцвярджае, што ўзяць прызыўніка ракетчыкі абавязаны.

 

Па словах актывіста Руху"За Свабоду", у ваенным камісарыяце добра ведаюць пра палітычныя погляды юнака, бо сам ваенны камісар Алег Астапчук з'яўляецца дэпутатам гарсавету.

 

Ігар Салавей мусіць адправіцца ў войска 20 студзеня.


Усе навіны